РУ БЕ EN

Гордость района

Рушчыц

У 2020 годзе адзначаецца памятная дата – 150 гадоў з дня нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца (1870-1936). Выбітны пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, Рушчыц пакінуў глыбокі след у мастацтве і культурна-грамадскім жыцці былой Рэчы Паспалітай.

Фердынанд Рушчыц – яркі прадстаўнік сімвалізму ў мастацтве. Ён стаў важнай персонай для культуры сучасных Беларусі, Літвы і  Польшчы. Палотны мастака захоўваюцца ў музеях вышэйпералічаных краін, а таксама еўрапейскіх і амерыканскіх музейных  і прыватных зборах.

Імя Фердынанда Рушчыца ўнесена ЮНЕСКА ў каляндар памятных дат на 2020 год.

 
 
свернуть

Интернет-ресурсы: