"Размаўляй са мной па-беларуску"
21.02.202521 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У Багданаўскай сельскай бібліятэцы арганізавана эрудыт-віктарына "Размаўляй са мной па-беларуску". Удзельнікі мерапрыемства, вучні 4 класа Багданаўскай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік, пазнаёміліся з выданнямі розных жанраў, змешчаных на аднаіменнай кніжнай выставе, а таксама пацвердзілі сваю эрудыцыю прапанаванымі конкурсамі, галаваломкамі, рэбусамі-сказамі.
У заключэнні нашы юныя чытачы зрабілі вывад-на колькі прыгожая, мілагучная, самабытная беларуская мова, якая не дарэмна лічыцца духоўным скарбам народа.
Мы в соцсетях: