"Гульнятэка па-беларуску"
21.02.2025У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы з 18 па 23 лютага праходзіў “Тыдзень беларускай мовы”. Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву. На працягу тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, што нашу мову можна з упэўненасцю назваць і натхняльнай, і захапляльнай, і мілагучнай, а таксама "паспрабаваць" мову на смак.
З задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствы “Гульнятэка па-беларуску” выхаванцы дзіцячага садка №5. Яны актыўна вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасц, знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі.
Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым чытачам. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, школе, але і ў дамах выхаванцаў.
Мы в соцсетях: