РУ БЕ EN

"Каб мова родная гучала"

20.02.2025

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

   Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларусаў, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленасці да роднага слова -  мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы.

  Для  выхаванцаў дзіцячага сада №3 і дзетак з раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа і славутымі мясцінамі, пачытала творы на беларускай мове Г.Аўласенкі "Зайка польку танцаваў", "Кот жыве без турбот", Г.Нічыпаровіч "Загадкавы свет". Мерапрыемства атрымалася цікавым, насычаным і вельмі вясёлым.

                              

                              

Фотогалерея: