"Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску"
19.02.2025У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы на працягу тыдня арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы, кніжна-ілюстраваныя выставы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Беларуская мова, як і гімн, сцяг, з’яўляецца найважнейшым атрыбутам нашай краіны. Яна ў значнай ступені садзейнічае фарміраванню нацыянальна-адметнага аблічча нашай дзяржавы.
"Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску", пад такой назвай для навучэнцаў СШ№1 супрацоўнікі бібліятэкі правялі мерапрыемства. Дзеці праявілі цікавасць і павагу да роднай мовы, спадчыны беларускага народа.
Мы в соцсетях: