РУ БЕ EN

"Квітней наша родная мова!"

18.02.2025

     "Квітней наша родная мова!" - пад такім дэвізам для выхаванцаў дзіцячага сада №3 прайшла гадзіна роднай мовы ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы.

       Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове дзіця гаворыць свае першае слова, размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе.

     Ўдзельнікі мерапрыемства  мелі магчымасць пазнаеміцца з кніжнай выставай "Любі і шануй родную мову", адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне, праглядзелі мультыплікацыйны фільм "Піліпка".

          

          

                                                      

Фотогалерея: