"З любоўю да роднага слова"
05.02.20255 лютага ў Пяршайскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “З любоўю да роднага слова”. Мэта дадзенага мерапрыемства: выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да роднага слова, развіваць цікавасць да глыбокага вывучэння роднай мовы, пашырыць кругагляд чытачоў, развіваць іх творчыя здольнасці. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі прыказкі, удзельнічалі ў конкурсах "Слова схавана ў словах", "Самы разумны", "Знайдзі гародніну" і іншых цікавых заданнях. На прыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі маленькія салодкія пачастункі.
Мы в соцсетях: