РУ БЕ EN

“Казачная краіна”

22.01.2024

Падарожнічаць па казках марыць кожны з нас. Гэта займальна і незабыўна. Для дашкольнікаў  мясцовага  дзіцячага  садка Гародзькаўскай сельскай бібліятэкай   была праведзена гульня-віктарына  па казках “Казачная краіна”.  Дзеці  адгадвалі загадкі пра казачных герояў, угадвалі герояў казак па вершаваным апісанні,  назвы казак па ключавых словах, вызначалі аўтараў казак, разгадвалі крыжаванку, пазнавалі казкі па ўрыўках. У заключэнне віктарыны было праведзена бліцапытанне, у час якога дашкаляты  адказвалі на пытанні па казках. Дзеці  прадэманстравалі  казачную эрудыцыю, весела і з карысцю правялі свой вольны час.