РУ БЕ EN

"Нашы дзеці"

20.12.2023

У рамках Рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў навагодняе падарожжа адправіліся чытачы Гародзькаўскай сельскай бібліятэкі. Літаратурныя загадкі, крыжаванкі на роднай мове, прыгоды ў віртуальным свеце... На прыканцы мерапрыемства былі падведзены гадавыя вынікі "Лепшы чытач года". Падарункі атрымалі: Палянскі Слава, Гнілазуб Косця, Маразоўская Ульяна і інш. Кнігі, пазлы, раскраскі, салодкія пачастункі і цёплыя хвілінкі радасці і дабрыні атрымалі дзеці ў гэты дзень!