РУ БЕ EN

спектакль "Чароўны лес"

15.12.2023

15 снежня ў Сівіцкай сельскай бібліятэцы быў паказаны спектакль "Чароўны лес". Актыўны ўдзел прынялі дзеткі з дзіцячага сада, а таксама школьнікі 1-5 класаў. З пачатку дзецям расказалі пра тэатр, тры званкі і апладысменты, а потым адбыўся сам спектакль. Пасля спектакля дзеці згулялі ў гульню “Хто шыбчэйшы: дрэва або бензапіла?” Дзеці ратавалі дрэва ад пілы. Такім чынам адбыўся міні ўрок па экалогіі. Потым быў майстар клас па вырабе свайго асабістага дрэва, гульня ў тэатр ценяў, разважанні аб тым, што такое шчасце для кожнага (каму макароны, а каму і цукеркі). Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі і хатняе заданне.