РУ БЕ EN

“З вамі сэрца маё”

24.10.2023

“З вамі сэрца маё” – мерапрыемства , якое прысвечана Яўгену Зялкоўскаму. У гэтым годзе самабытнаму паэту з Валожыншчыны спаўняецца 90 гадоў.

Яўген Фаміч Зялкоўскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў в. Мілашы на Валожыншчыне. З 2012 года член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 Бібліятэкары Валожынскай цэнтральнай бібліятэкі правялі мерапрыемства для вучняў ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы каледж”. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з біяграфіяй паэта, паказалі відэаролік з песняй “Беларуская хатка”, аўтар якой – кампазітар, музыкант і выканаўца Уладзімір Пятровіч Данчанка. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.