РУ БЕ EN

Беларусь - краіна рэк і азёр

20.06.2023

  Беларусь - краіна рэк і азёр. Шматлікія легенды і паданні спакон вякоў даносяць да нашчадкаў рэха даўніны.

20 чэрвеня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках літаратурна-краязнаўчага клуба "Зямля пад белымі крыламі" прайшло экалагічнае падарожжа " Сінявокія жамчужыны Беларусі". Апавед пачаўся, вядома, з расказа пра нашу рэчку Валмянку. А далей вядучы расказаў пра самыя вялікія рэкі і азёра, якія працякаюць на тэрыторыі Беларусі. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны. Прагучаў таксама верш мясцовага паэта І.Асіпацкага "Над Валмянкаю празрыстай".