РУ БЕ EN

Медыягадзіна “Падарожжа па роднай зямлі”

12.06.2023

Жыць на Зямлі, дзе ты нарадзіўся, вырас, дзе прайшло тваё дзяцінства , дзе жывуць твае родныя і блізкія, дзе чакаюць цябе заўжды цёплыя матуліны рукі, яе ласкавая ўсмешка і шчырае сэрца – гэта вялікае шчасце.

Сёння бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэкі  распавядалі  сваім чытачам аб гісторыі станаўлення горада Валожына, ваенных падзеях якія праходзілі на роднай зямлі. Увазе прысутных быў прапанаваны відэафільм пра Валожыншчыну, які  пазнаёміў школьнікаў з гісторыка-культурнымі аб'ектамі краю і яго таленавітымі людзьмі. На мерапрыемстве гучалі вершы паэтаў-землякоў, прысвечаныя родным мясцінам.