РУ БЕ EN

Краязнаўчае падарожжа «Жыву і дыхаю, мой родны край табой»

07.06.2023

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для дзяцей гімназіі №1 прайшло краязнаўчае падарожжа, прысвечанае нашай малой Радзіме, роднаму гораду. Гутарка пачалася з аповяду аб тым, што ёсць такое паняцце "Малая Радзіма" і ў кожнага чалавека яна свая - гэта месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. Гэта вобласць, раён, сяло, вуліца, дом - маленькі кавалачак нашай вялізнай краіны. Падчас падарожжа дзеці пазнаёміліся з гісторыяй заснавання горада, пра людзей, якія праславілі наш горад. На прыканцы бібліятэкары заклікалі ўсіх беражліва ставіцца да нашай Малой Радзімы, абараняць яе, ведаць і захоўваць яе гісторыю і з гонарам казаць "Я люблю свой родны горад!"