РУ БЕ EN

Міжнародны дзень абароны дзяцей

01.06.2023

Вішнеўская сельская бібліятэка адзначыла Міжнародны дзень абароны дзяцей. У чытальнай зале бібліятэкі была аформлена кніжная выстава Лето с книгой, дзе можна было пазнаеміцца з цікавымі і пазнавальнымі выданнямі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар Жвірко Алена Геннадзьеўна расказала пра гісторыю ўзнікнення свята і як яго адначаюць ва ўсім свеце.  Госці свята актыўна прымалі ўдзел у займальных конкурсах і віктарынах. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак. Свята для дзяцей прайло весела, запамінальна і па-хатняму ўтульна.