РУ БЕ EN

Экскурсія па краязнаўчаму кутку «Жывая даўніна»

05.04.2023

 

У Сугваздаўскай сельскай бібліятэцы - клубе прайшла экскурсія па краязнаўчаму кутку «Жывая даўніна». Тут дзеці мелі магчымасць атрымаць інфармацыю пра гліняны посуд, пра калаўроты, бойкі, грэбені, бочкі, рубанкі і іншыя прылады працы, якімі карысталіся іх прадзеды. Увазе вучняў былі прадстаўлены таксама вышываныя ручнікі і посцілкі.