РУ БЕ EN

Канікулы ў бібліятэцы

04.04.2023

Кожны год па традыцыі ў час вясенніх канікул Гародзькаўская сельская бібліятэка збірае чытачоў на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Літаратурным прадстаўленнем Свет кніг: цікавы і займальны адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі, на адкрыццё якога былі запрошаны вучні школьнага лагера разам з настаўнікамі. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, прагледзелі відэаролік Нараджэнне кнігі і Чаму трэба чытаць кнігі. Кожны дзень тыдня праходзіў пад сваім дэвізам: Казка ў госці запрашае, Не пакідай загадку без разгадкі. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне Пазнай расліну па апісанні, разгадвалі загадкі, з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні.