Падарожжа па творчасці “Ён першы сеяў зярняты…”
06.02.2023
4 лютага - 215 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. З нагоды юбілею Гародзькаўская сельская бібліятэка ладзіла падарожжа па творчасці класіка беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства вучні і настаўнікі дзіцячай мясцовай школы мастацтваў даведаліся, што ён не толькі пачынальнік новай беларускай літаратуры, дзейнасць яго была шматграннай. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, яркім публіцыстам, бацькам патрыятычнага сямейства, перакананым асветнікам. Была прадстаўлена выстава “Ён першы сеяў зярняты…”. Выстава змяшчае фотаздымкі асобы пісьменніка і яго кніг, выдадзеных пры жыцці і апошніх гадоў выдання, факсіміле яго твораў, невялікія подпісы і анатацыі
Беларуская літаратура вельмі багатая на яркія імёны, але без творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча яна нагадвае сабой дрэва без магутнай галінкі.
Мы в соцсетях: