РУ БЕ EN

"Самы першы казачнік - Шарль Пяро"

20.01.2023

У Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы дзеці здзейснілі цікавую вандроўку па творчасці Шарля Пяро "Самы першы казачнік - Шарль Пяро" да 395 - годдзя з дня нараджэння. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам казачніка, бібліятэкар расказала дзецям аб дзіўным свеце казак Шарля Пяро, поўных цудаў і чараўніцтва. Зачытала ўрыўкі з твораў "Чырвоная Шапачка", "Папялушка", "Спячая прыгажуня", "Кот у ботах". Абмеркавалі з дзецьмі казку "Падарункі феі". Маленькія ўдзельнікі паабяцалі быць ветлівымі і выхаванымі.