РУ БЕ EN

15 студзеня 2023 года – 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці

12.01.2023

 

Да гэтай падзеі ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены час у гісторыю “Сэрца Беларусі – Міншчына”.

Дзеці атрымалі цудоўную магчымасць здзейсніць цікавае падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Міншчыны і пашыраць свае веды аб прыродзе роднага краю. Сярод наведаных месцаў былі такія, як Нясвіжскі замак, Палац Тышкевічаў, парк гісторыі “Сула”. Пазнаёміліся з сапраўды ўнікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія выклікаюць захапленне і гонар і якія з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі сусветнага мастацтва.