РУ БЕ EN

“Квітней, зямля бацькоў”

12.01.2023

Міншчына, ты  - сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці і не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.

 

11 студзеня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы да 85-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці прайшоў гістарычны экскурс “Квітней, зямля бацькоў”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8-га класа  ДУА “Івянецкая сярэдняя школа”. Удзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з вялікімі і малымі гарадамі, са шматлікімі помнікамі гісторыі, археалогіі, багатымі музейнымі калекцыямі, з людзьмі, якія ўвекавечваюць культурныя традыцыі беларускага народа. Пазнаёміліся з усім лепшым, што засталося нам ад іх у спадчыну як каштоўны дар. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Зямля мая - куточак Беларусі”.