“Дапаможам птушкам перазімаваць”
20.12.2022Супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі расказалі малодшым школьнікам пра птушак, якія засталіся ў нас зімаваць і як праводзіць зімовую падкормку птушак.
Зіма – цяжкі перыяд у іх жыцці . Як сведчаць арнітолагі, ад моцных маразоў можа загінуць да 70% папуляцыі птушак.. Многія віды ляцяць у вырай, каб у больш мяккіх умовах перазімаваць. Але ёсць птушкі, якія застаюцца на Беларусі. Пачатак зімы выдаўся вельмі снежны і крылатым жыхарам цяжка знайсці сабе корм.
Многія птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека, быццам чакаюць ад людзей паратунку ад маразоў і бяскорміцы. Дапамагчы ім зімой можа кожны чалавек. Птушкі ў зімовы холад звяртаюцца да нас – да людзей з добрымі, чулымі сэрцамі. Мы такія ўважлівыя і добрыя адзін да аднаго, дапамагаем у цяжкія хвіліны, не кідаем у бядзе, мы моцныя, і многае можам зрабіць, каб тым, хто побач з намі, было цёпла і ўтульна. А сёння наша дапамога патрэбна птушкам, якім холадна і голадна, якія замярзаюць. Зіма для іх – час суровых выпрабаванняў.
Як цудоўна назіраць за птушкамі і разумець, што ты ім патрэбны! Не хвалюйцеся, птушачкі, мы вас не пакінем! Калі мы дапаможам крылатым сябрам, то ўвесну і ўлетку яны аддзячаць нас клопатам аб раслінах і звонкім спевам падаруюць нам радасць і добры настрой.
Запрашаем усіх прыняць удзел у экалагічнай акцыі
"Дапаможам птушкам зімой".
Мы в соцсетях: