РУ БЕ EN

ЧЫТАЧА ГАДУЕМ У СЯМ’І

19.12.2022

Выхаваць у дзіцяці любоў да чытання – у гэтым бачыць  сваю асноўную мэту Валожынская дзіцячая бібліятэка ў рабоце з сям’ей. Нас радуе, калі хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць бібліятэку з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі, разам выбіраюць, а затым чытаюць кнігі. Сумеснае правядзенне часу збліжае малых і дарослых, выхоўвае нават больш, чым прамое павучальнае слова. Добра вядома, што сям’я заўсёды была і застаецца першым і галоўным пасрэднікам паміж кнігай і дзіцем, бо менавіта тут фарміруецца цікавасць да друкаваных выданняў, выхоўваецца чытацкі густ. Назаўжды застануцца ў памяці рабят казкі, апавяданні, якія пачулі ў дзяцінстве. Работа з сям’ёй прадугледжвае далучэнне бацькоў і дзяцей да кніг, арганізацыю вольнага часу дзяцей і бацькоў, выхаванне духоўнасці, этыкі сямейных адносін.

З мэтай прываблівання дзяцей да чытання, выхоўвання любові да чытання і кнігі, фарміраванне патрэбы звяртацца да кнігі ў пошуку адказаў на ўзнікаючыя пытанні, выпрацоўкі навыкаў удумлівай працы з кнігай, з карысцю правядзення вольнага часу распрацавалі праект па папулярызацыі сямейнага чытання і сямейных традыцый сярод жыхароў горада "Сям'Я” 2023-2025гг.

 

Мэты і задачы праекта акрэсліла метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына  Зянько.

А як зацікавіць дзіця кнігай? Чаму неабходна чытаць?  Аб гэтым разважалі псіхолаг  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльных паслуг насельніцтва Алена Жданюк, супрацоўнік раённай   газеты Анжэла Радына, бібліятэкары і бацькі.

     “Заўсёды трэба памятаць, што кніга - выдатны падарунак чалавеку ад Бога”, - падзяліўся сваімі думкамі  айцец Сергій, настаяцель царквы Праабражэння Гасподняга.

 

Добра і зло, любоў і прабачэнне, міласэрнасць і клопат пра суседзяў - гэта змест праваслаўных кніг. Тэма Евангелля заўсёды прысутнічала ў творах многіх рускіх пісьменнікаў.

 Кніга вызначае духоўнае нараджэнне і фарміраванне асобы, адраджае гістарычную памяць у кожнага чалавека. Зварот да праваслаўнай кнігі - гэта магчымасць перагледзець ідэалы, да якіх мы імкнёмся і хочам знайсці адказы на шматлікія надзённыя пытанні.