“Пісьменнік, педагог, найперш – вядомы беларус”
13.12.2022
19 чэрвеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, краязнаўца, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўніка і святара Пятра Бітэля.
Матэрыял, які размешчаны на выставе ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы дазволіць вам, нашы паважаныя чытацы, больш падрабязна познаёміцца з біяграфіяй знакамітага земляка і яго творчасцю.
Таксама, вас зацікавіць гісторыя пераклада паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Праробленую працу П.Бітель лічыў сваім найгалоўным творчым здабыткам, дзе перакладчык, сапраўды, прадэманстраваў бліскучае веданне беларускай і польскай моў.
У сваіх успамінах, якім быў яе дзед у сямейным жыцці, што любіў, чаму навучыў сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў, дзеліцца ўнучка Тамара.
Менавіта, у сваім вершы, прысвечаным унуку, гучаць знакамітыя словы : «Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця».
Мы в соцсетях: