РУ БЕ EN

“Грэе сэрца дабрыня”

14.11.2022


Для многіх краін стала традыцыйным святкаванне 13 лістапада Сусветнага дня дабрыні. Гэтае свята — яшчэ адна нагода нагадаць людзям, што рабіць дабро зусім нескладана, а вынік у добрых спраў і ўчынкаў каласальны.
Трэцякласнікі, якія завіталі на мерапрыемства ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку разважалі, што добрыя справы рабіць вельмі проста — усміхнуцца сустрэчнаму, абняць бацькоў ці сябра, зрабіць камплімент сяброўцы ці даросламу, дапамагаць тату ці матулі ў хатніх справах, накарміць кацяня або шчаня…
Бібліятэкар гаварыла таксама з дзецьмі аб тым, як важна быць добрым да ўсяго жывога і прапанавала паглядзець відэафільмы з серыі “Бумеранг дабра”.
Такімі справамі — праяўленнямі спагадлівасці, сімпатыі, шчодрасці, прыязнасці, любові, высакароднасці ў адносінах да навакольных — мы ўсе дасягаем гармоніі і душэўнай раўнавагі. І, вядома, дзеці пагадзіліся, што вельмі важна рабіць дабро кожны дзень, а не толькі ў Сусветны дзень дабрыні.
Стаць дабрэй нам дапамагаюць не толькі людзі, жывёлы, але і кнігі. На заканчэнне бібліятэкар правяла агляд літаратуры «Дабрыні вучыся ў кніг».
Здзяйсняць добрыя справы неверагодна проста, галоўнае - пачаць. Бо дабро не вымяраецца грашыма і нават не заўсёды патрабуе шмат выдаткаванага часу. Сагрэць кагосьці сваёй усмешкай, падняць блізкаму ці, наадварот, незнаёмаму чалавеку настрой - таксама добры ўчынак.
Акрамя таго, што добрыя справы прыносяць усім пазітыў і добры настрой, яны яшчэ і як нельга лепш уплываюць на самаадчуванне, павышаюць жыццёвы тонус. І гэта не проста словы, а даказаныя навукай факты.
Добраахвотнікі, якія бязвыплатна працуюць дзеля дабрачынных арганізацый, значна радзей упадаюць у дэпрэсію. А самаацэнка такіх людзей значна вышэйшы за сярэдні, як і ўспрыманне жыцця ў цэлым.
Тут усё проста: хочаш зрабіць дабро для сябе - зрабі яго для бліжняга.

Памятайце, што Сусветны дзень дабрыні можна ладзіць штодня!