РУ БЕ EN

Вiblio-дайвінг «Уладары мораў і акіянаў»

25.07.2022

23 ліпеня сусветная супольнасць адзначае Дзень кітоў і дэльфінаў - найцікавейшых жыхароў мораў і акіянаў.

Гарачым ліпеньскім днём бібліятэкары прапанавалі юным чытачам адправіцца ў захапляльны экалагічны biblio-дайвінг "Уладары мораў і акіянаў". Дзяўчынкі і хлапчукі прадставілі сябе сапраўднымі дайверамі і "пагрузіліся" ў глыбіні ведаў і неверагодных фактаў з жыцця марскіх насельнікаў. Дзеці даведаліся аб багаццях і таямніцах падводнага свету, аб карысці мораў і акіянаў, а таксама аб тым, што ад паверхні да самага дна ў моры кіпіць жыццё разнастайных марскіх жывёл і раслін.

 Чаму дэльфіны лічацца самымі разумнымі млекакормячымі на планеце пасля чалавека, як яны дапамагаюць людзям, хто з'яўляецца бліжэйшым сваяком кітоў - на гэтыя і іншыя захапляльныя пытанні аб кітах, дэльфінах і іншых марскіх жывёл планеты Зямля школьнікі знайшлі адказы на кніжнай выставе "Таямніцы падводнага свету".