РУ БЕ EN

“Тваё жыццё - гэта твой выбар…”

15.07.2022

Гадзіна духоўнасці

Тваё жыццё - гэта твой выбар…

Сення  супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай  бібліятэкі зладзілі мерапрыемства, закліканае павысіць цікавасць да духоўных выданняў і нагадаць пра іх значнасць у жыцці падлеткаў.

Кніга - вялікі дар чалавеку ад Бога. Яна служыць не толькі для перадачы інфармацыі, але служыць дзвярыма ў будучыню: ад таго, якімі будуць кнігі, залежыць і тое, якімі будуць ідэалы ў моладзі, а, значыць, залежыць наша будучыня.

Школьнікі  з вялікай цікавасцю слухалі аповед настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга айца Сергія    аб ролі духоўных кніг у жыцці кожнага чалавека і актыўна абмяркоўвалі відэафільм аб ролі выбара ў жыцці чалавека, на колькі важна разумець яго значэнне і ўсведамляць яго верагодныя наступствы.

Падводзячы вынікі цікавай і пазнавальнай сустрэчы, бібліятэкары  падзякавала гасцям за ўдзел у мерапрыемстве, падкрэсліўшы, што і ў царквы, і ў бібліятэкі вельмі падобная місія — несці людзям дабро і чалавечнасць, а  іх бібліятэчны фонд добра ўкамплектаваны і чытачы знойдуць для сябе тут шмат духоўных кніг, каб узбагаціць свае душы.