РУ БЕ EN

экскурсія па бібліятэцы

16.06.2022

16 чэрвеня ў  Івянецкую гарпасялковую бібліятэку завіталі самыя маленькія чытачы, выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада г.п. Івянец, для якіх адбылася экскурсія па бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, дзіцячым кніжным фондам, з перыёдыкай. Маленькім чытачам бібліятэкары нагадалі, што трэба беражліва і з павагай адносіцца да кнігі.
Цікава, захапляльна і  з карысцю дзеці правялі час у бібліятэцы.