“Сінявокія жамчужаны Беларусі” Экалагічнае падарожжа
15.06.2022Беларусь - краіна рэк і азёр. Шматлікія легенды і паданні спакон вякоў даносяць да нашчадкаў рэха даўніны. 15 чэрвеня у Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшло экалагічнае падарожжа “Сінявокія жамчужыны Беларусі” для малодшага школьнага ўзроста. Мерапрыемства праходзіла на беразе ракі Валмянка. Апавед пачаўся, вядома, з расказа пра нашу рэчку Валмянку. А далей вядучы расказаў пра самыя вялікія рэкі і азёра , якія працякаюць на тэрыторыі Беларусі. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны. Прагучаў таксама верш мясцовага паэта І. Асіпацкага “Над Валмянкаю празрыстай”.
Мы в соцсетях: