РУ БЕ EN

Гульня-віктарына «Нашы любімыя казкі»

18.04.2022

Гульня-віктарына «Нашы любімыя казкі» паклікала  чытачоў Валожынскай дзіцячай бібліятэкі ў займальнае падарожжа. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, успаміналі назвы казак і казачных герояў. Нягледзячы на ​​тое, што заданні былі даволі складаныя, выхаванцы  Каланцэр Таццяны Леанідаўны змаглі паказаць выдатнае веданне любімых казак. У гэтым падарожжы дзеці  праявілі кемлівасць і ўважлівасць, а таксама паказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «У свеце казак».

А ў канцы мерапрыемства другакласнікі з вялікай ахвотай паглядзелі любімыя мультфільмы.