“Праз кнігу - да духоўнасці. Праз духоўнасць-да маралі”
15.03.2022“Праз кнігу - да духоўнасці. Праз духоўнасць-да маралі” - такую назву меў Дзень праваслаўнай кнігі, які па традыцыі ладзіўся ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы, бібліятэкары, святары, педагогі, навучэнцы гімназіі і СШ №1. А мэтай яго правядзення арганізатары назвалі развіццё цікавасці да праваслаўнай кнігі, вызначэнне ролі праваслаўнай літаратуры ў духоўным жыцці чалавека.
Дарэчы, святкаванне Дня праваслаўнай кнігі прымеркавана да даты выхаду ў свет у сакавіку 1564 года першай друкаванай кнігі “Апостал” дыякана Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.
Лейтматывам зацікаўленай размовы можна лічыць мудрыя словы старца Макарыя Оптынскага: "Чытанне духоўных кніг прасвятляе наш розум і паказвае шлях да выратавання, жывіць душу так, як фізічная ежа жывіць цела". Прычым на свяце размова ішла не толькі аб праваслаўнай кнізе, а ўвогуле аб літаратурных творах, якія нясуць дабро, дапамагаюць людзям пазнаць сэнс жыцця, навучыцца хрысціянскай любові.
Настаяцель храма святых Канстанціна і Алены протаіерэй Дзмітрый Агіевч і настаяцель храма Праабражэння Гасподняга айцец Сергій Арлоў нагадалі гісторыю ўзнікнення айчыннага кнігадрукавання і пазнаёмілі дзяцей з праваслаўнай літаратурай выдадзенай у ХІХ в.
Кнігі духоўнай тэматыкі – гэта духоўная школа для кожнага. Пачынаючы з самага юнага ўзросту трэба выхоўваць у сабе чалавека, вучыцца не праходзіць міма праблем, не жыць толькі “для сябе”. Чытанне – гэта ўнікальны занятак, яно развівае і выхоўвае, застаўляе думаць і ўяўляць, а сумеснае чытанне дзяцей і бацькоў збліжае і аб’ядноўвае адзначылі святары.
Падборкі кніг, якія былі прадстаўлены ў бібліятэцы былі аб’яднаны агульнай тэмай “Каб вырас добры чалавек”, зразумела і даступна апавядаюць пра лепшыя рысы характару чалавека: дабрыню, спагаду, узаемадапамогу, ветлівасць, бескарыснасць, павагу да старэйшых; вучаць сябраваць, не быць сквапнымі, ніколі не хлусіць, дапамагаць слабейшаму, заўсёды прыходзіць на дапамогу.
Дзень праваслаўнай кнігі садзейнічае павышэнню інтарэсу да любой цікавай і мудрай кнігі, гэта свята насычае людзей і інтэлектуальна, і духоўна.
Мы в соцсетях: