РУ БЕ EN

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы завяршыўся Тыдзень роднай мовы гадзінай знаемства “Вяселка – твая надзейная сяброўка”

28.02.2022

На працягу многіх гадоў наша бібліятэка  выпісвае чароўны часопіс для дзяцей — “Вясёлка”. Першы нумар “Вясёлкі” выйшаў у красавіку 1957 года, а ў 2022 годзе часопісу спаўняецца 65 гадоў.

Вясёлка — гэта сонечная ўсмешка прыроды ў блакітным, чыстым пасля дажджу небе, сімвал прыгажосці на нашай зямлі. Яркія колеры вясёлкі ззяюць і на старонках часопіса. Часопіс — цікавы па зместу, шчодры на вершы, казкі, песні — вясёлы.

На прыканцы мерапрыемства бібліятэкары запрасілі дзяцей прыходзіць у бібліятэку і чытайць “Вясёлку”. Яна дапаможа ў вучобе, дапаможа далучыцца да скарбаў мілагучнай матчынай мовы, адкрые дзівосны свет прыроды, поўны гармоніі, таямніц і загадак.