РУ БЕ EN

“Запрашаем у карагод казачных прыгод”

23.02.2022

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы

“ І прыгожа льецца на прасторы  слова беларускай мовы”

Другі дзень тыдня меў назву “Запрашаем у карагод казачных прыгод” . Дзеці з радасцю называлі беларускія казкі і з ахвотай адказвалі на пытанні віктарыны. Сюрпрызам для малышоў былі беларускія мультфільмы, дзе дзеці ўспомнілі лічылкі, колеры вяселкі і лічбы.

Казкі - гэта незвычайны, напоўнены чараўніцтвам свет, у якім перамагае дабро насуперак усім цяжкасцям. Дзеці з радасцю ўспрымаюць пазітыў,  які адчуваецца ў гэтых  творах. Таму праведзеная ў бібліятэцы  мерапрыемствы па казках падарылі дашкольнікам  станоўчыя эмоцыі і дазволілі   прыемна правесці час.