І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы
22.02.2022У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”.
Гэта невыпадкова, што 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання такіх моў Міжнародны фонд UNESCO , каб хоць у такі дзень пра гэтыя мовы ўспомнілі, на іх загаварылі.
З вялікім задавальненнем выхаванцы дзіцячага садка №2 прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Таямніцы роднай мовы», якая была накіравана на развіццё творчага мыслення, узбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.
Мы в соцсетях: