РУ БЕ EN

“Ведай і любі родную мову”

22.02.2022

21 лютага ў  Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная

хвілінка “Ведай і любі родную мову”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі беларускіх пісьменнікаў, з народнымі прыказкамі і прымаўкамі.

       Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Родная мова, цудоўная мова!”.