Літаратурны час "Далучыцца да роднага слова".
20.02.202620 лютага 2026 года ў межах міжнароднага Дня роднай мовы і да ўдзелу ў праекце "Кожная пятніца - роднае сваё" супрацоўнікі Івянецкай гарпасялковай бібліятэкі наведалі Івянецкую сярэднюю школу і правялі літаратурны час "Далучыцца да роднага слова" і правялі гульню-віктарыну "Скарбы беларускай мовы" для вучняў 3 класа. Супрацоўнік бібліятэкі расказаў вучням аб гісторыі ўзнікнення свята, месцы беларускай мовы сярод іншых моў свету. Вучні адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы, слухалі цікавыя факты з гісторыі беларускай мовы. Галоўнай мэтай мерапрыемства было паказаць унікальнасць роднай мовы, яе багацце вобразаў, падкрэсліць яе значнасць для кожнага чалавека і нагадаць, што мова - гэта не проста сродак сувязі, а паказчык узроўня культуры, гістарычны сродак, які паказвае увесь этап фарміравання народа, як нацыі. Для падрыхтоўкі мерапрыемства былі падрыхтаваны партрэты беларускіх пісьменнікаў, малюнкі на дошцы, дэмастрацыйныя матэрыялы і слоўнікі.













Мы в соцсетях: