РУ БЕ EN

Літаратурнае падарожжа па творчасці Івана Шамякіна "Сын свайго часу".

30.01.2026

У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё " 30 студзеня ў Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа па творчасці Івана Шамякіна "Сын свайго часу". Гасцямі сталі вучні мясцовай школы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці пісьменніка, з найбольш значнымі творамі І.Шамякіна. Удзельнікам было прапанавана сабраць літаратурны і жыццёвы партрэт Івана Шамякіна, выкарыстаўшы дзеля гэтага інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі. Гэта зборы твораў, выстава, падрыхтаваная да 105-гадовага юбілею пісьменніка і відэа-прэзентацыя. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднага слова, павагі да простага чалавека.

                                           

                                           

                                           

 

Фотогалерея: