Фальклорныя забавы "Святкі-калядкі".
23.01.2026У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, свае!» бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэкі для дзяцей з ЦКРНіР і гімназіі №1 г. Валожына правялі фальклорныя забавы “Святкі-калядкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, з якога часу пачалі святкавацць Каляды на Беларусі, як праводзілі гэтае свята, пра калядныя цуды. Як жа яскрава свяцілася калядная сняжынка ў іх далонях, якая паабяцала маленькім здзейсніць іх патаемныя добрыя пажаданні! А потым, усе разам селі размалеўваць чароўныя рукавічкі. Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў маленькі салодкі падарунак.












Мы в соцсетях: