Літаратурны дыліжанс "Беларускія пісьменнікі - дзецям"
14.06.2025У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы правялі літаратурны дыліжанс "Беларускія пісьменнікі - дзецям". Гасцямі бібліятэкі былі юнакі з аздараўленчага лагера дзённага знаходжання на базе школ горада Валожына.
Дзеці пачулі аповед пра пісьменнікаў-юбіляраў 2025 года і іх творчасць для дзяцей. Больш падрабязна вёўся аповед пра творчых людзей Валожыншчыны. Нашы ўдзельнікі паказалі, як яны ўмеюць чытаць па-беларуску, гулялі з бібліятэкарам у «перакладчыка», адгадвалі што значыць тое ці іншае слова, знаёміліся з серыяй «Жывая класіка дзецям», слухалі вершы беларускіх паэтаў.
Фотогалерея:





Мы в соцсетях: