РУ БЕ EN

"Свет кніг: цікавы і займальны"

28.03.2025

Школьныя вясновыя канікулы па традыцыі ў канцы сакавіка і іх мы прысвячаем дзіцячай і юнацкай кнізе.Вельмі прыемна, што захавальнікамі гэтай традыцыі з'яўляюцца бібліятэкі. Гародькаўская сельская бібліятэка ў рамках Тыдня правяла цыкл мерапрыемстваў:
26 сакавіка для вучняў школьнага лагера прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Свет кніг: цікавы і займальны". Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, прагледзелі відэаролікі "Нараджэнне кнігі", "Чаму трэба чытаць кнігі", успомнілі любімыя кнігі, пагулялі ў настольныя гульні. 28 сакавіка - гэты дзень у бібліятэцы прайшоў як дзень экалогіі "Пазнай расліну па апісанні". На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы мясцовага дзіцячага садка,якія здзейснілі падарожжа па "Кнізе пра расліны". Дзеці адгадвалі назву расліны па яе апісанні...З кожнага мерапрыемства дзеці вынеслі для сябе, што кніга - гэта бясцэнная крыніца мудрасці і ведаў!!! Кожны з ўдзельнікаў мерапрыемства атрымаў салодкі пачастунак і добры настрой!!!