РУ БЕ EN

"Пра малую Радзіму вершамі"

25.03.2025

“Пра малую Радзіму вершамі”

     Валожынская зямля - радзіма многіх выдатных беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў, крытыкаў: Х.Чэрні, С.Уласа, В.Шніпа, Ядвігіна Ш., У.Рагойшы і інш. Таму кожны радок іх вершаў -  гэта гісторыя. Гэта – адлюстраванне поглядаў, плыняў, станаў, імен у агульнай культуры нацыі.   

     У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі правялі хвілінку паэзіі “Пра малую Радзіму вершамі”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з сярэдняй школы №1 з паэтамі і пісьменнікамі нашага Валожынскага краю, людзьмі, якія апявалі ў сваіх творах дзіўную і непаўторную прыгажосць сваёй малой радзімы, яе веліч і магутнасць, яе бясконцыя прасторы і, вядома ж, людзей з іх шырокай беларускай душой.

     Чытачы бібліятэкі маглі не толькі пабываць на мерапрыемстве, але і пазнаёміцца ​​з лепшымі кнігамі па краязнаўству, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Валожыншчына літаратурная”.

                             

Фотогалерея: