РУ БЕ EN

Дзень любімых казак “Казачны домік”

15.06.2023

 

    Казкі... Яны знаемыя нам з дзяцінства. Яны адчыняюць нам дзверы ў дзівосны свет, напоўнены чараўніцтва, цудамі. У свеце  казак жывуць незвычайныя героі, там ажываюць расліны, умеюць размаўляць звяры, а дабро заўсёды перамагае зло.

    15 чэрвеня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў дзень             любімых казак “Казачны домік”, у якім прынялі ўдзел дзеці летняга аздараўленчага лагера “Планета здароўя” ДУА “Івянецкая сярэдняя школа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, дружна ўспаміналі казкі і іх герояў, удзельнічалі ў конкурсах, гульнях. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.