РУ БЕ EN

Канікулы ў бібліятэцы

04.04.2023

Кожны год па традыцыі ў час вясенніх канікул Гародзькаўская сельская бібліятэка збірае чытачоў на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Літаратурным прадстаўленнем “Свет кніг: цікавы і займальны” адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі, на адкрыццё якога былі запрошаны вучні школьнага лагера разам з настаўнікамі. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, прагледзелі відэаролік “Нараджэнне кнігі” і “Чаму трэба чытаць кнігі”. Кожны дзень тыдня праходзіў пад сваім дэвізам: “Казка ў госці запрашае”, “Не пакідай загадку без разгадкі”. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай расліну па апісанні”, разгадвалі загадкі, з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні.