Літаратурна-музычная імпрэза “Беларуская мова – мелодыя сэрца”
23.02.2023Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала добрай традыцыяй для Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.
22.02.2023 г. у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Беларуская мова – мелодыя сэрца” з удзелам Марыі Антонаўны Шакун і сямікласнікаў СШ№1. Мясцовая паэтэса не толькі пазнаёміла школьнікаў з уласнай паэзіяй, але і падзялілася сваімі думкамі аб значэнні роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека. Марыя Антонаўна пераканала прысутных, што ў паэзіі кожнае слова мае свой і колер, і смак, і водар. Менавіта яе вялікасць Паэзія адорвае цудатворным уменнем тварыць хараство, шукаць таямніцу ў вечным, светлым і святым. Дзеці, у сваю чаргу, шчыра і пранікнёна чыталі вершы Марыі Антонаўны. Усе прысутныя атрымалі асалоду ад мілагучных песен нашых землякоў Сяргея Макея і гурта “Дразды” прысвечаных роднай мове.
Свята роднай мовы атрымалася вельмі цёплым, цікавым і запамінальным.
Мы в соцсетях: