РУ БЕ EN

“Сваё любі да самазабыцця”

22.02.2023

21 лютага супрацоўнікі цэнтральнай районай бібліятэкі  правялі вечар-партрэт, прысвечаны творчасці паэта-земляка Пятра Бітэля  “Сваё любі да самазабыцця”, які праходзіў у рамках клуба “Міласэрнасць”.

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі слухачоў з біяграфіяй і творчасцью пісьменніка. Напрыканцы меропрыемства члены клуба “Міласэрнасць” зачыталі вершы, прысвечаныя памяці Пятра Бітэля, гучалі творы пісьменніка. Сярод выступаючых вершы чыталі: Г. А. Карташова,І. П. Гаврыс, Н. К. Гарашевіч, Е. Л. Рубановіч і А. І. Рабцава, М. А. Шакун.

Успамінамі аб сустрэчы з паэтам падзяліліся С. І. Кавяза і член народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” і член Саюза пісьменнікаў М. А. Шакун.