Літаратурная гадзіна “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”.
21.02.2023
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні Дня роднай мовы ў Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна для вучняў малодшых і сярэдніх класаў “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы… Слухалі вершы і выданні на беларускай мове нашых знакамітых паэтаў і пісьменнікаў – Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі і інш.
Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі, а роднай, беларускай? Яе вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым.
Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.
Мы в соцсетях: