РУ БЕ EN

215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

03.02.2023

4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, класіка беларускай літаратуры, заснавальніка першага беларускага тэатра.

02.02.2023г. Вішнеўская сельская бібліятэка правяла вандроўку па творчасці "Літаратурная старонка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча". Падчас вандроўкі дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта.