РУ БЕ EN

" Выбар прафесіі – выбар будучага"

26.01.2023

Знайсці сябе ў гэтым свеце — азначае годна жыць, адчуваць сябе патрэбным людзям, атрымліваць радасць ад працы, максімальна праяўляць свае здольнасці, на доўгія гады заставацца «ў форме», захоўваючы фізічнае і псіхічнае здароўе.

Выбар прафесіі - адно з найважнейшых рашэнняў, якія прымаюцца намі ў жыцці, паколькі ўсе мы хочам, каб праца адпавядала нашым інтарэсам, магчымасцям і прыносіла радасць.

" Выбар прафесіі – выбар будучага" - пад такой назвай у Валожынскай

дзіцячай  бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае прафарыентацыі падлеткаў. На сустрэчу з дзевяцікласнікамі сярэдняй школы №1завіталі  

колішнія чытачы бібліятэкі , а цяпер студэнты сталічных ВНУ. Яны расказвалі пра свае навучальныя ўстановы, пра тое, кім марылі стаць і якую прафесію выбралі.

У заключэнне бібліятэкар параіла вучням займаць больш актыўную жыццёвую пазіцыю, атрымліваць як мага больш інфармацыі аб розных прафесіях, старацца ўлічваць свае схільнасці, здольнасці, інтарэсы і жаданні.