РУ БЕ EN

“І сення з намі Колас і Купала”

17.11.2022

 

    Ёсць людзі, якія прыходзяць на Зямлю як пасланцы нябёсаў і пакідаюць зорны след у вечнасці.  Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў імі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

    140-годдзе з дня нараджэння абодвух творцаў сёлета шырока адзначаецца па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашай ў бібліятэцы. Ладзяцца розныя мерапрыемствы. Разгорнута кніжная выстава –роздум “Нам засталася спадчына” на  якой  прадстаўлены для шырокага кола карыстальнікаў кнігі з фондаў бібліятэкі пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, іх творы, артыкулы з перыёдыкі, электронныя выданні.

 Сення ў Валожынскай дзіцячай  бібліятэцы для шасцікласнікаў прайшла літаратурна-музычная імпрэза “І сення з намі Колас і Купала”.

Бібліятэкары “правялі”  гімназістаў па жыццёвых і творчых сцежках пісьменнікаў і  нагадалі цікавыя звесткі з іх паўсядзённага жыцця .

Прагучала шмат вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі мерапрыемства пачулі нямала выказванняў пра творчасць знакамітых беларускіх песняроў, шчырых слоў удзячнасці за іх талент і працу на карысць Беларусі. Таксама слухалі запісы песень у выкананні беларускага ансамбля “Песняры” – “Мой родны кут”, “Спадчына”, “Явар і каліна”.

Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.