РУ БЕ EN

140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

03.11.2022

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. Трэцяга лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.

Да гэтай даты супрацоўнікі Валожынскай цэнтральнай раенай бібліятэкі правялі гадзіну юбіляра “Як песня народа – неўміручы наш Колас”.

Слухачамі мерапрыемства былі вучні Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

На мерапрыемстве вучням быў паказан відеафільм “Якуб Колас –найпрыгажэйшая кветка Палесся”. Пасля прагляда бібліятэкар ліцея Сак Ірына Міхайлаўна правяла з вучнямі апытанне па біяграфіі і творчасці пісьменніка.